2016-04-05 10:52:00

Папскія базылікі Рыма ў 3D


“Базыліка св. Пятра і папскія базылікі Рыма”, - так называецца новы фільм, зняты пры супрацоўніцтве Ватыканскага тэлецэнтра і кампаніі “Sky 3D”. Трохвымерны фармат, у якім ён зроблены, дапаможа гледачам зрабіць сапраўдны кінематаграфічны тур і пазнаёміцца з скарбамі мастацтва Вечнага горада, заявілі стваральнікі.

Першыя паказы пройдуць у Італіі 11-13 красавіка 2016 г., затым 90-хвілінную стужку ўбачаць у больш чым пяцідзесяці краінах. Апрача 3D, яна зроблена ў фарматах 4K і HD. Рэжысёрам выступіў Лука Віоці. Фільм утрымлівае падрабязнае апісанне інтэр’еру базылік, іх эвалюцыю на працягу стагоддзяў, ілюструе творы мастацтва, якія захоўваюцца ў іх, і характэрныя рысы мастакоў, якія працавалі над стварэннем шэдэўраў: Джота, Брамантэ, Мікеланджэла, Берніні, Даменіка Фантана.

У рэалізацыі фільму дапамаглі трохмерныя мадэлі арыгінальных праектаў, якія часткова захаваліся ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы: напрыклад, каланада плошчы св. Пятра, якую зрабіў Берніні, і арыгінальныя праекты базылікі св. Яна на Латэране, рэалізаваныя Бараміні.

Тэхналогіі, выкарыстаныя ў стужцы, дазваляюць таксама ўбачыць і ацаніць скрытыя дэталі мастацкіх каштоўнасцяў, такія, як подпіс Мікеланджэла на знакімітай скульптуры П’ета з ватыканскай базылікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.