2016-04-05 15:49:00

Ватыканскі іерарх скептычна пра пагадненне ЕС-Турцыя


Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў успрыняў пагадненне паміж ЕС і Турцыяй адносна бежанцаў са змяшанымі пачуццямі. Яно ўступіла ў сілу 4 красавіка 2016 г. і накіравана на стрымліванне прытоку мігрантаў у Еўропу. З грэчаскага вострава Лесбас была адпраўлена ў Турцыю першая група мігрантаў. У сваю чаргу, асобы, якія атрымалі статус бежанца, былі адпраўлены ў Германію і Фінляндыю.

У першую чаргу, у арцыбіскупа Антоніа Марыі Вэльё пытанні выклікае партнёр пагаднення з ЕС. “Мы ведаем, што за краіна Турцыя! Яна не з’яўляецца ўзорам свабоды і дэмакратыі, а таксама добра зарабляе на гэтым і будзе рабіць усё, каб патрапіць у Еўрапейскі Саюз”, - сказаў Ватыканскаму радыё ватыканскі іерарх. Ён прызнае, аднак, што праблема не простая.

Праблема бежанцаў і мігрантаў з’яўляецца рэальнай праблемай, якая стаіць у першую чаргу перад Еўропай, лічыць арцыбіскуп, і тут трэба паводзіць сябе па-чалавечы. Акрамя таго, трэба вельмі выразна адрозніваць паміж мігрантамі і бежанцамі. У выпадку бежанцаў, існуе міжнароднае пагадненне, падпісанае развітымі краінамі, якія забавязваюцца дазволіць ім жыць за межамі краіны, з якой яны беглі. Бежанцы – гэта не пасылкі, якія можна свабодна вярнуць, да іх трэба ставіцца вельмі далікатна, - сказаў кардынал Вэльё.








All the contents on this site are copyrighted ©.