2016-04-04 12:24:00

Святы Айцец заклікаў казаць "так" Богу


Папа Францішак заклікаў вернікаў быць людзьмі, якія кажуць “так” Богу, а не адварочваюцца ад Яго, робячы выгляд, што не разумееюць аб чым Ён просіць. 4 красавіка 2016 г., пасля велікодных урачыстасцяў, Пантыфік аднавіў цэлебрацыю ранішніх св. Імшаў з вернікамі ў ватыканскім Доме св. Марты. Спасылаючыся да літургічных чытанняў прызначаных на ўрачыстасць Звеставання Пана, Пантыфік нагадаў, што менавіта “так” прамоўленае Марыяй адчыніла дзверы Езусу.

Папа заўважыў, што існуе цэлы “ланцуг” згодаў людзей на ініцыятывы Бога. Ён пачынаецца з Абрагамам, які будучы паслухмяным Пану, адказаў “так” свайму пакліканне і выйшаў з уласнай зямлі ў невядомым яму напрамку. Людзьмі згоды былі таксама Майсей, Ісая і Ерамія, хоць на пачатку і не разумелі, якім чынам змогуць служыць Пану і патрабавалі Яго дапамогі.

“Сёння Евангелле нам распавядае пра канец гэтага ланцугу “так” і пра пачатак іншага “так”, якое стала расці: “так” Марыі”, сказаў Францішак. Праз згоду Найсвяцейшай Панны, паводле яго слоў, Бог пачаў крочыць з чалавекам, прыняўшы яго цела. “Так” Марыі адкрыла дзверы для “так” Езуса, які прыйшоў, каб спаўняць волю Айца і быў верным гэтаму пакліканню аж да крыжовай смерці.  

Францішак заклікаў прысутных на літургіі, сярод якіх былі некаторыя святары, што адзначалі 50-годдзе сваіх святарскіх пасвячэнняў, дзякаваць Езусу Хрысту, за тое, што сваім прыкладам навучыў быць верным Богу.

“Мы ўсе, штодзённа павінны казаць “так” або “не”, а таксама задумацца ці заўсёды кажам “так”, або часам хаваемся, апускаючы галаву, як Адам і Ева, каб не казаць “не”, але рабіць выгляд, што не разумеем, чаго Бог ад нас просіць”, - сказаў Святы Айцец. 

Урачыстасць Звеставання Пана, падчас якой успамінаецца цудоўная сустрэчча Панны Марыі з арханёлам Габрыэлем, Пантыфік назваў “святам “так”.  Напрыканцы літургіі ён заклікаў прысутных прасіць Бога аб ласцы, каб паўстаць на шлях людзей, якія былі здольнымі адказаць згодай на ініцыятывы Бога. 








All the contents on this site are copyrighted ©.