2016-04-03 14:00:00

Пастулятар: Ян Павел II – апостал міласэрнасці


Патрэба паслання Божай Міласэрнасці, асаблівым апосталам якой быў св. Ян Павел ІІ, вельмі вялікая сёння, лічыць кс. Славамір Одэр. У інтэрв’ю Ватыканскаму Радыё пастулятар кананізацыйнага працэсу Яна Паўла ІІ нагадаў словы папы Францішка, які адзначыў, што сучасны чалавек мае патрэбу бачыць канкрэтныя ўчынкі міласэрнасці.

“Як пастулятар я пастаянна адчуваю жыццёвую актуальнасць паслання Яна Паўла ІІ. Самазразумела, што такім бачным і адчувальным знакам з’яўляецца яго прысутнасць сярод нас, чаго сведчаннем тысячы людзей, якія пілігрымуюць да яго магілы. Мне здаецца, што мы перажываем значнае паглыбленне гэтай прысутнасці, праз лепшае разуменне яго думак і пасланняў, яго жыцця і навучання”,- сказаў кс. Одэр. Святар дадаў, што менавіта пасланне Божай Міласэрнасці з’яўляецца адным з такіх элементаў, якія канкрэтна ўпісваюцца ў жыццё Касцёла і св. Ян Павел ІІ уяўляе сабою пераканаўчае аблічча Божай Міласэрнасці ў наш час.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.