2016-04-03 12:44:00

Пантыфік: міласэрнасць – лад жыцця хрысціяніна


Выконванне ўчынкаў міласэрнасці з'яўляецца ладам жыцця хрысціяніна – сказаў Папа Францішак 3 красавіка 2016 г. у гаміліі, падчас св. Імшы ў Нядзелю Божай Міласэрнасці. Узначаліў яе на плошчы св. Пятра.  У літургіі прынялі ўдзел, між іншым, удзельнікі Еўрапейскага апостальскага кангрэса Божай Міласэрнасці, які праходзіць у Рыме. Святы Айцец адзначыў, што “быць апосталам міласэрнасці азначае дакрануцца да Яе ранаў”, ў целе і ў душы шматлікіх нашых братоў і сясцёр. Вылечваючы гэтыя раны мы прызнаем жывым і прысутным Езуса Хрыста, дазваляем іншым, якія імкнуцца дакрануць рукой да Яго міласэрнасці, прызнаць Езуса “Панам і Богам”.

Папа адзначыў, што Евангелле - гэта кніга Божай міласэрнасці, якую варта чытаць,таму што тое, што Езус сказаў і рабіў гэта выяўленне міласэрнасці Айца. Францішак дадаў, што ўсё аднак не было напісана і таму “Евангелле міласэрнасці застаецца адкрытай кнігай, у якой надалей трэба яшчэ запісваць знакі вучняў Хрыста, канкрэтныя жэсты любові, што з'яўляецца сведчаннем міласэрнасці”. Мы ўсе пакліканы стаць жывымі аўтарамі Евангелля, несучы Добрую Навіну усім людзям. Мы можам зрабіць гэта, прымаючы канкрэтныя справы міласэрнасці для душы і для цела, якія з'яўляюцца хрысціянскім ладам жыцця, сказаў Пантыфік.  

Францішак нагадаў, што кожная хвароба можа знайсці ў Божай Міласэрнасці эфектыўную падтрымку. Міласэрнасць Бога, не спыняецца ніколі: яна імкнецца выйсці насустрач усім беднасцям і жадае вызваліць сучасны свет ад шматлікіх формаў нявольніцтва. Хоча дасягнуць раны кожнага з нас, каб іх залечыць, - сказаў Святы Айцец.

Францішак нагадаў вернікам, што такая місія менавіта ім даручана. “Так шмат людзей просяць быць пачутымі і зразуметымі. Евангелле міласэрнасці, якое трэба абвяшчаць і пісаць у нашым жыцці, шукае людзей з адкрытым і спакойным сэрцам, “міласэрных самарытанінаў”, якія здольныя аказаць спачуванні і маўчанне перад таямніцай брата і сястры. Патрабуе шчодрых і радасных слугаў, якія любяць бескарысліва, не патрабуючы нічога ў замен, сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што Божая міласэрнасць вечная, ніколі не сканчаецца, яна невычырпальная,ніколі не спыняецца. Папа заклікаў вернікаў, каб заўсёды былі міласэрнымі і распаўсюджвалі ўсюды сілу Евангелля.  

 Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.