2016-04-02 11:59:00

Касцёл адзначае гадавіну смерці Яна Паўла ІІ


2 красавіка 2016 г. Касцёл азначае чарговую гадавіну смерці св. Яна Паўла ІІ. Як і аддзінаццаць гадоў таму, гэты дзень супаў з вігіліяй Нядзелі Божай Міласэрнасці. На думку кардынала Анджэла Камастры, тагачаснага Папскага вікарыя для Дзяржавы Ватыкан, гэта не выпадкова, паколькі Ян Павел ІІ быў “папам Божай Міласэрнасці”.

Пурпурат распавёў пра адзін з эпізодаў, які тычыцца апошніх гадзін жыцця Пантыфіка. “Гэта было 30 мая 2005 г. – апошняя серада ў яго жыцці. Мы ўсе ведалі, што стан здароўя Папы пагоршыўся і таму крыху хваляваліся і маліліся. Каля паўдня мне сказалі, што адчынілася вакно яго апартаментаў. Я, канешне, выйшаў са свайго кабінету і пайшоў на плошчу св. Пятра, дзе ўбачыў, што Папа з’явіўся ў вакне. Ён не здолеў вымавіць ні слова, а толькі ўзняў правую руку і зрабіў вялікі знак крыжа, які быў яго запаветам, прывітаннем, якое пераказаў Касцёлу і свету”, - узгадаў ватыканскі кардынал.

Ён распавёў пра тое, што адбылося раніцай таго дня: адразу пасля прабуджэння Ян Павел ІІ бязмоўна і ледзьве зразумела прашаптаў прысутным побач: “Сёння серада”. Але ніхто не надаў увагі гэтым словам. Пазней ён паўтарыў іх, але ніхто зноў не прыдаў гэтаму значэння. Тады, у 10.00 – у час, калі звычайна пачынаецца агульнай аўдыенцыя – ён настойліва вымавіў: “Сёння серада і я ўстаю!”. Прысутныя побач законніца і сакратар здзівіліся рашэнню Пантыфіка і спрабавалі яго адгаварыць, але ён настаяў на сваім: “Сёння серада і я ўстаю, бо людзі прыйдуць, а я не хачу іх расчараваць”, - распавёў кардынал Камастры і дадаў: “Папа паміраў і думаў пра іншых”.

Паводле архіпрэзбітэра ватыканскай базылікі, Ян Павел ІІ не выпадкова адышоў у вечнасць менавіта ў вігілію Нядзелі Божай Міласэрнасці. “Папа, які так шмат казаў і рабіў для таго, каб можна было зразумець прыгожае, міласэрнае аблічча Бога, быў прыняты да супольнасці святых менавіта ў дзень Божай Міласэрнасці, які сам ўстанавіў”, - сказаў пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.