2016-04-01 13:00:00

Папа сустрэўся з цяжка хворым васьмігадовым хлопчыкам


31 сакавіка 2016 г. папа Францішак сустрэўся з цяжка хворым Ігнацыа Фучы і яго бацькамі. Васьмігадовы хлопчык стаў першым у Італіі пацыентам-дзіцём, якому быў перасаджаны касцявы мозг яго маці. На сустрэчы з Пантыфікам прысутнічала таксама Эмануэле Транкаліні, дырэктар італьянскай арганізацыі “UNITALSI”, структуры якой аказваюць дапамогу інвалідам.

Ігнацыа пакутуе ад вельмі рэдкага захворвання – ва ўсім свеце зарэгістравана ўсяго каля 40 такіх выпадкаў. Эмануэле Транкаліні назвала сустрэчу сям’і Фучы са Святым Айцом “момантам вялікага хвалявання і пяшчоты” і падкрэсліла асаблівую спагаду Пантыфіка да людзей, якія пакутуюць.

Францішак надаў сілы і падбадзёрыў Ігнацыа і яго родных, перш за ўсё, сваёй увагай і неабыякавасцю да іх праблем. Ён заклікаў ператвараць пакуты і цяжкасці ў малітву да Бога аб моцы і трываласці.

У сваю чаргу, для Эмануэле Транкаліні ўзнагародай і падтрымкай стала ацэнка Пантыфікам дзейнасці структур, падпарадкаваных арганізацыі “UNITALSI”. Адна з іх – Дом св. Бернадэты, які прымае сем’і цяжка хворых у рамках “Праекту Дзеці” – з кастрычніка 2014 г. клапоціцца таксама пра сям’ю Фучы. Дырэктар арганізацыі выказала пажаданне, каб падобных структур станавілася больш, бо людзей, якіх нападкала цяжкая хвароба і якія патрабуюць дапамогі, вельмі шмат – нельга, каб яны заставаліся адзін на адзін са сваімі праблемамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.