
У Маскве адбудзецца саміт хрысціянскіх лідэраў у падтрымку пераследаваных хрысьціян. Ён пройдзе 28-30 кастрычніка 2016 г. па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай Царквы і Евангелічнай асацыяцыі Білі Грэма.
Паведамляецца, што падставай для правядзення маштабнага форуму стаў “беспрэцэдэнтны ў сучаснай гісторыі масавы пераслед хрысціян Блізкага Усходу, Афрыкі і іншых рэгіёнаў свету, які стаіць у адным шэрагу з пераследам хрысціян першых стагоддзяў і масавымі рэпрэсіямі з боку атэістычных уладаў у XX стагоддзі”. Падкрэсліваецца, што гэтыя злачынствы не могуць заставацца без увагі з боку хрысціянскай супольнасці.
“Руская Праваслаўная Царква і Евангелічная асацыяцыя Білі Грэма імкнуцца, каб будучы Саміт стаў пляцоўкай для ўсебаковага абмеркавання гэтай праблемы з мэтай змены сітуацыі да лепшага”, - адзначаецца ў сумесным прэс-рэлізе.
Плануецца, што форум збярэ каля тысячы дэлегатаў з больш як 150 краін.
| All the contents on this site are copyrighted ©. |