2016-03-31 13:29:00

Францішак выдасць паслясінадальную адгартацыю


8 красавіка 2016 г. у Ватыкане будзе прадстаўлена Апостальская адгартацыя папы Францішка “Amoris laetitia” (Радасць любові) аб любові ў сям’і. Яна з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў на тэму сям’і, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гадах. 

У прэзентацыі дакумента прымуць удзел кардынал Ларэнца Балдзісэры, Генеральны сакратар Сінода Біскупа, кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі, Франчэска Міяна і Джузэпіна Дэ-Сімонэ-ін-Міяна, сужэнская пара, універсітэцкія выкладчыкі з Рыма.

Прамая трансляцыя з Залы Друку Апостальскай Сталіцы будзе весціся на сайце Ватыканскага радыё на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах.

8 красавіка тэкст Апостальскай адгартацыі з’явіцца на шасці мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай.

“Amoris laetitia” стане другой пасля “Evangelii gaudium”, выдадзенай 24 лістапада 2013 г., Апостальскай адгартацыяй папы Францішка.








All the contents on this site are copyrighted ©.