2016-03-30 11:18:00

Папская біблійная камісія збярэцца ў Ватыкане


Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную асамблею ў Ватыкане. Яна пройдзе 4-8 красавіка 2016 г. у Доме св. Марты пад старшынствам кардынала Герхарда Людвіга Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Менавіта кіраўнік гэтай дыкастэрыі звычайна ўзначальвае Камісію.

Трэба нагадаць, што вынікам папярэдніх пасяджэнняў стала публікацыя адмысловага дакументу пад назвай: “Натхненне і ісціна ў Бібліі. Слова, якое прыходзіць ад Бога і кажа пра Бога для збаўлення свету”. 

На сёлетняй пленарнай сесіі будуць узняты актуальныя пытанні, звязаныя з біблійнай антрапалогіяй. Ім бала прысвечана і папярэдняя сустрэча ў 2015 г. Гаворка ідзе пра тое, каб разгледзець тэмы, якія тычыцца не толькі веры і ідэнтычнасці вернікаў, але і чалавека як такога. Гэта важна асабліва ў цяперашні час, калі існуюць тэндэнцыі і спробы адмовіцца ад любога маральнага закону ў імя ілжывай канцэпцыі свабоды і праўды.

Папскую біблійную камісію ў 1902 г. заснаваў папа Леон XIII для падтрымкі біблійных навук і аховы іх развіцця ў каталіцкіх асяродках.








All the contents on this site are copyrighted ©.