2016-03-29 16:03:00

Бэнэдыкт XVI пра смерць Маці Анжэлікі


Памерці на Вялікдзень – гэта Божы дар, такой была рэакцыя Бэнэдыкта XVI на вестку аб смерці Маці Анжэлікі, заснавальніцы сусветнай каталіцкай тэле-сеткі “EWTN”. Яна памерла ва ўрачыстасць Уваскрасення Хрыстова. Праз месяц ёй павінна было споўніцца 93 гады. 
Словы Бэнэдыкта XVI пераказаў яго асабісты сакратар, арцыбіскуп Георг Генсвайн. У 2009 г. Папа на пенсіі ўзнагародзіў амерыканскую кларыску медалём “Pro Ecclesia et Pontefice”.

Пахаванне Маці Анжэлікі адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу, 1 красавіка ў санктуарыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Генсвіл, штат Алабама. Заснавальніца медыя-сеткі “Вечнае слова” жыла там з 2001 г., калі з ёй здарыўся інсульт.








All the contents on this site are copyrighted ©.