2016-03-28 12:51:00

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Іраку


Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з тэрактам на стадыёне горада Эль-Іскандарыя, у Іраку, які ўнёс жыцці каля 40 чалавек. Святы Айцец выказаў спачування ахвярам злачынства і запэўніў у сваёй малітве за загінуўшых і атрымаўшых раненні. Папа заклікаў, каб у адказ на гэта бессэнсоўнае насілле, іракскі народ рашуча адмовіўся ад шляхоў нянавісці і канфлікту і ў еднасці і без страху працаваў на карысць будучыні, заснаванай на ўзаемнай павазе, салідарнасці і свабодзе.

Тэракт адбыўся 26 сакавіка 2016 г. падчас цырымоніі ўзнагароджання мэрам горада Эль-Іскандарыя футбалістаў каманды, якая выйграла турнір. Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Акрамя загінуўшых, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 60 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.