2016-03-27 14:18:00

Францішак узначаліў велікодную Эўхарыстыю


27 сакавіка 2016 г. у Ватыкане прайшла велікодная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Святы Айцец Францішак. Малітва вернікаў падчас яе прагучала на арабскай, англійскай, рускай, нямецкай і кітайскай мовах. У ёй сабраныя на плошчы св. Пятра ўзносілі просьбы да Бога за Касцёл, людзей, якія пацярпелі ад сацыяльных і палітычных хваляванняў, за няверуючых і самотных. Літургічныя чытанні прагучалі на іспанскай і французскай мовах, а фрагмент Евангелля св. Яна быў праспяваны на лацінскай і грэчаскай.

Літургія пачалася ўрачыстым уваходам Святога Айца на плошчу ў суправаджэнні кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў. Ён блаславіў ваду і акрапіў яе вернікаў. Падчас св. Імшы Францішак не прамовіў гаміліі, паколькі пасля ўрачыстай літургіі вернікаў чалакала яго доўгая прамова з нагоды благаслаўлення “Urbi et Orbi”.








All the contents on this site are copyrighted ©.