2016-03-26 14:41:00

Пантыфік удзеліць хрост дванаццаці катэхуменам


Святы Айцец Францішак удзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці дарослым асобам. Гэта адбудзецца 26 сакавіка 2016 г. позна вечарам, падчас Пасхальнай вігіліі, якую ён узначаліць у базыліцы св. Пятра. Шасцёра катэхуменаў паходзяць з Албаніі, двое з Карэі, па адным з Італіі, Камеруна, Індыі і Кітая. Старэйшаму з іх, карэйцу Джонг-Ён Лі, сёлета споўніца 60 гадоў, а самай маладой з гэтай групы, кітаянцы Лі Джанг, 22 гады.

27 сакавіка, у Велікодную нядзелю, у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне “Urbi et Orbi” і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.