2016-03-23 12:51:00

У Ватыкане з’явілася скульптура “Езуса бяздомнага”


У Ватыкане была ўстаноўлена бронзавая скульптура Езуса, прадстаўленага ў выглядзе бяздомнага чалавека, які ляжыць на лаўцы, загорнуты коўдрай. Тое, што гэта Ён, можна распазнаць па нагах, прабітых цвікамі. Праца канадскага скульптара Цімаці Шмальца размешчана ля ўваходу ў Папскую элемазінарыю, структуру, якая ад імя Пантыфіка займаецца дабрачыннасцю. 

Першы варыянт скульптуры з’явіўся ў 2013 г. ля факультэту тэалогіі “Regis College” ў Таронта. Затым бронзавыя копіі былі адліты ў розных месцах свету: у Аўстраліі, Індыі, Ірландыі, Іспаніі, Злучаных Штатах, на Кубе. У хуткім часе “Езус бяздомны” з’явіцца ў Аргентыне, Чылі, Бразіліі, Мексіцы, Паўднёвай Афрыцы, Польшчы.

У Рыме ўжо ёсць адна скульптура Цімаці Шмальца, прадстаўляючая Езуса ў выглядзе жабрака. Яна  знаходзіцца ля галоўнага ўваходу ў бальніцу “Santo Spirito”.








All the contents on this site are copyrighted ©.