2016-03-23 14:02:00

Кіраўнік Залы Друку: тэрарызм – гэта акт веры ў нянавісць


Тэрарызм з’яўляецца актам веры ў нянавісць, так кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў італьянскаму тэлебачанню “TV2000” тэракты ў Брусэлі. Ён заклікаў у той жа час не паддавацца ўплыву ўсё больш і больш распаўсюджанай з’яве, пашырэнне якой з’яўляецца адной з мэтаў тэрарыстаў, а менавіта, падарванню ўзаемнага даверу паміж людзьмі і, такім чынам, навязванню дэзінтэграцыі грамадства.

Каментуючы частыя словы папы Францішка пра “фрагментарную трэцюю сусветную вайну”, кс. Ламбардзі падкрэсліў, што ў сваёй рэлігійнай і духоўнай місіі Папа звяртаецца да каранёў праблемы і да сэрцаў людзей, таму што толькі на ўзроўні сумлення кожнага чалавека можа наступіць яго навяртанне. Святы Айцец, аднак, не навязвае свайго вучэння, ён проста мае рэлігійную і маральную сілу. Яго словы нагадваюць пра тое, што мір і ўзаемная павага могуць нарадзіцца і ператварыцца ў рэальныя і трывалыя паводзіны толькі тады, калі асноўваюцца на міласэрным сэрцы. Менавіта міласэрнасць дапамагае бачыць у іншым чалавеку асобу, якую мы павінны паважаць і любіць, суб’ект правоў і годнасці, заўважыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.