2016-03-21 13:43:00

Паўтара мільёна падпісчыкаў на папскім “Instagram”


1,5 млн. карыстальнікаў інтэрнэту падпісаліся ўжо на акаўнт Папы ў “Instagram”. Гэты вынік быў дасягнуты ўсяго за два дні пасля яго “інаўгурацыі”. Першы здымак на @Franciscus быў апублікаваны 19 сакавіка 2016 г. Гэта зрабіў сам Пантыфік. Яго пры гэтым суправаджаў сузаснавальнік і генеральны дырэктар сацыяльнай сеткі для абмену фотаздымкамі Кевін Сістром.

Зараз на папскім профілі – шэсць публікацый, у тым ліку кароткі відэа-ролік з “інаўгурацыі” акаўнту. Кожная выява суправаджаецца кароткай думкай.

Заснавальнік і генеральны дырэктар сацыяльнай сеткі “Facebook” Марк Цукерберг павітаў з’яўленне профілю Францішка ў “Instagram”. “Папа Францішак, вітаю у “Instagram”! Незалежна ад практыкаванай рэлігіі, нас усіх натхняе пакора і спачуванне папы Францішка”, - напісаў Цукерберг у “Facebook”. Ён запэўніў, што будзе сачыць за профілем Пантыфіка і за яго “сталым абменам пасланнем міласэрнасці, роўнасці і справядлівасці ў свеце”. Трэба адзначыць, што ў красавіку 2012 г. кампанія “Facebook” набыла “Instagram”.

На профіль Папы ў іншый сацыяльнай сетцы – “Twitter”, створаны ў снежні 2012 г., падпісаны больш за 27 млн. карыстальнікаў інтэрнэту.








All the contents on this site are copyrighted ©.