2016-03-21 12:54:00

Дзень Папы: сустрэчы з іерархамі, манархамі і палітыкамі


Пантыфік распачаў тыдзень некалькімі важнымі сустрэчамі. Усе яны прайшлі 21 сакавіка 2016 г. у першай палове дня. Ён прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўніка Грэчаскай Праваслаўнай Царквы, Мітрапаліта Нэа-Іянійскага Гаўрыіла. Іерарх уваходзіць у склад дэлегацыі, якая прыме ўдзел у працы Усеправасланага Сабора на востраве Крыт, запланаванага на 16-17 чэрвеня 2016 г.

Франішак даў аўдыенцыю для Вялікага Герцага Люксембурга Анры і Вялікай Герцагіні Люксембурга Марыі-Тэрэзы.

Ён сустрэўся таксама з былым Прэзідэнтам Французскай Рэспублікі Нікаля Сарказі. З лістапада 2014 г. палітык з’яўляецца лідэрам вядучай апазіцыйнай партыі Францыі “Саюз за народны рух”, якая з мая 2015 г. стала называцца “Рэспубліканцы”.

Перад гэтым адбылася сустрэча Пантыфіка з яшчэ з адным палітыкам: новы пасол Інданэзіі пры Святым Пасадзе, Антоніус Агус Шрыёна ўручыў яму даверчыя граматы. 

Апрача таго, прайшлі працоўныя сустрэчы Святога Айца з ватыканскімі іерархамі: прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў, кардыналам Маркам Уэле, і прэфектам Сакратарыяту па эканамічных справах, кардыналам Джорджам Пэлам. 

Францішак прыняў і новых іерархаў, якім удзяліў біскупскую сакру ў мінулую суботу, арцыбіскупа Браяна Уэлса, Апостальскага нунцыя ў Паўднёвай Афрыцы, Бастване, Лесота і Намібіі, і біскупа Мігеля Анхеля Аюса Гішота, сактарара Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.