2016-03-19 11:55:00

Францішак удзяліў біскупскае пасвячэнне


19 сакавіка 2016 г. папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю у ватыканскай базыліцы, падчас якой удзяліў біскупскае пасвячэнне Апостальскаму нунцыю ў Паўднёвай Афрыцы, Бастване, Лесота і Намібіі, Браяну Уэлсу і сактарару Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, Мігелю Анхелю Аюса Гішоту.

У сваёй гаміліі Пантыфік нагадаў, што ў служэнні біскупа дзейнічае сам Езус Хрыстус. “Хрыстус прапаведуе, Хрыстус будуе Касцёл, робіць плённым Касцёл, Хрыстус кіруе”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што быць біскупам – гэта служэнне, а не ганаровае званне, “бо біскупу трэба больш служыць, чым кіраваць”. “Будзьце слугамі для ўсіх: ад самых вялікіх да самых малых”, - заклікаў Святы Айцец.

Папа адзначыў важнасць нястомнага абвяшчэння Евангелля біскупам. “Абвяшчайце Слова пры кожнай нагодзе: зручнай і нязручнай”. “Не забывайцеся, што першым заданнем біскупа з’яўляецца малітва: гэта нам сказаў св. Пётр, у дзень абрання сямі дыяканаў. Другое заданне: абвяшчэнне Слова. Затым ідуць іншыя. Але першае – гэта малітва. Калі біскуп не моліцца, не зможа зрабіць нічога”, - перакананы Пантыфік.

Святы Айцец нагадаў, што біскуп пакліканы таксама з бацькоўскай і братэрская любоўю любіць усіх, каго Бог яму давярае: “у першую чаргу прэзбітэраў і дыяканаў”. “Хочацца плакаць, калі чуеш, як святар кажа, што просіць аб размове са сваім біскупам, а сакратар яму адказавае: “Ён мае шмат розных спраў і раней, чым праз тры месяцы не зможа цябе прыняць”. Папа нагадаў, што першымі “блізкімі” для біскупа з’яўляюцца яго святары, дыяканы, супрацоўнікі, а таксама бедныя і безабаронныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.