2016-03-19 12:10:00

Ватыкан падтрымае акцыю “Гадзіна Зямлі”


Вечарам 19 сакавіка 2016 г. Ватыкан далучыцца да штогадовай міжнароднай падзеі “Гадзіна Зямлі”, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Яе арганізатары заклікаюць усіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпалітэты, камерцыйныя структуры – выключыць святло і іншыя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуліраваць увагу да праблемы змены клімату і важнасці эканоміі электраэнергіі. 

Згодна з паведамленнем Залы Друку Апостальскай Сталіцы, з 20.30 да 21.20 па рымскім часе будзе адключана асвятленне купалу базылікі св. Пятра і каланады на ватыканскай плошчы. 

Ватыкан на працягу многіх гадоў падтрымлівае экалагічныя ініцыятывы Сусветнага фонду дзікай прыроды. Аб умацаванні намаганняў у барацьбе з кліматычнымі зменамі заклікаў папа Францішак у сваёй энцыкліцы “Laudato si’”.








All the contents on this site are copyrighted ©.