2016-03-18 13:04:00

Вывучаецца магчымасць візіту Папы ў Арменію


Вывучаецца магчымасць падарожжа папы Францішка ў Арменію, паведаміў 18 сакавіка 2016 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У якасці магчымай даты візіту разглядаецца другая палова чэрвеня. Тым не менш, ватыканскія арганізатары падарожжа пакуль не праводзілі кансультацый на месцы. Праграмы візіту, зацверджанай Пантыфікам, таксама не існуе, дадаў ён.

Кс. Ламбардзі абверг інфармацыю пра тое, што дакладнымі датамі падарожжа з’яўляюцца 22-26 чэрвеня 2016 г., як паведамілі некаторыя СМІ.  “Варта пачакаць канчатковага рашэння, каб не ствараць блытаніны”, - сказаў прадстаўнік Святога Пасаду падчас размовы з журналістамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.