2016-03-17 12:51:00

Прэзідэнт Партугаліі з візітам у Ватыкане


17 сакавіка 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Партугаліі Марсэлу Рэбэлу Дзі Соза. Пазней палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.

У ходзе ватыканскіх перамоў выказвалася задаволеннасць добрымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Партугаліяй, а таксама ўкладам Касцёла ў жыццё краіны, з асаблівай спасылкай да дэбатаў, якія вядуцца ў грамадстве адносна годнасці чалавечага жыцця і сям’і.

Бакі абмяняліся поглядамі на сітуацыю ў Еўропе і Міжземнаморскім рэгіёне, асабліва на пытанне міграцыі, а таксама іншыя праблемы міжнароднай павесткі дня.

Візіт у Ватыкан стаў для Марсэлу Рэбэлу Дзі Соза першым замежным візітам, пасля яго абрання на пасаду кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнцкія выбары ў Партугаліі прайшлі 24 студзеня. Палітык уступіў на прэзідэнцкую пасаду 9 сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.