2016-03-15 12:08:00

Францішак падзякаваў настаўнікам за высакародную працу


Прафесіі настаўніка трэба вярнуць найбольш годнае месца ў грамадстве, лічыць Святы Айцец. Ён скіраваў відэа-пасланне да ўдзельнікаў IV Глабальнага форума па адукацыі, які праходзіў у мінулыя дні ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. 

“Народ, якія не мае адукацыі, ці па прычыне вайны, ці па любой іншай прычыне, прыходзіць у заняпад”, заўважыў Пантыфік і дадаў, што менавіта таму работнікі сферы адукацыі павінны быць на першых ролях у грамадстве. Ён падзякаваў гэтым асобам за іх “высакародную працу” і выказаў спадзяванне, што кіраўнікі дзяржаў усвядомяць належным чынам “велізарную важнасць працы настаўнікаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.