2016-03-15 12:32:00

У Ватыкане працягваецца крымінальны працэс


У Ватыкане працягваецца судовае слуханне па справе абнародавання і распаўсюджвання канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду. 14 сакавіка 2016 г. суд адхіліў запыт абароны аб дэкларацыі “юрыдычнай перашкоды” ў сувязі з непрысутнасцю на працэсе абвінавачанага журналіста Джанлуіджы Нуццы, заявіўшы, што пазоў быў перададзены яму яшчэ 7 сакавіка. Таму працэс працягнуўся ў адсутнасць абвінавачанага. 

Акрамя таго, суд атрымаў копію ліста яшчэ адной падсуднай спадарыні Шаўкі да Папы, у якім яна папрасіла аб вызваленні ад папскай таямніцы, але паколькі атрымальнік не перадаў зваротнай інфармацыі, яна не была ўпаўнаважана да прачытання гэтага дакументу.

Слуханне 14 сакавіка 2016 г. працягвалася каля трох гадзін і засяродзіліся на допыце абвінавачанага кс. Вальеха Бальда, пытанні якому задавалі старшыня суда, прамотар справядлівасці і абаронцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.