2016-03-09 12:34:00

Ватыкан: працягнецца суд па справе крадзяжу дакументаў


Судовы працэс па справе крадзяжу і распаўсюджвання канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду працягнецца ў бліжэйшую суботу, 12 сакавіка 2016 г. Гэта пацвердіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Пасяджэнне будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма. У наступныя панядзелак і аўторак суд заслухае паказанні пяці абвінавачаных па справе, якая атрымала нефармальную назву “Vatileaks 2”. Першае слуханне прайшло некалькі месяцаў таму, 24 лістапада 2015 г. 

Гаворка ідзе пра ватыканскіх служачых: кс. Вальеха Бальда, Франчэску Шаўкі, Ніколу Маё, і двух італьянскіх журналістаў: Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі. Злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 г. да 5 лістапада 2015 г.

Першых трох абвінавачваюць у стварэнні арганізаванай злачыннай арганізацыі, з мэтай здяйснення некалькіх злачынстваў па распаўсюджванні інфармацыі і дакументаў, якія тычацца фундаментальных інтарэсаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. У сваю чаргу, два журналісты абвінавачваюцца ў падбухторванні і аказанні ціску на кс. Бальда ў мэтах атрымання інфармацыі і дакументаў канфідэнцыйнага характару, выкарыстаных пасля ў двух кнігах, якія былі апублікаваны ў Італіі ў лістападзе 2015 г.

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін назваў дзеянні абвінавачаных нападам на Касцёл. Ён дадаў, аднак, што гэта можа мець і станоўчыя наступствы, “калі будзе прынята ў духу пакаяння і навяртання да Евангелля”.

На гэту тэму выказваўся таксама папа Францішак, ён назваў факты крадзяжу і публікацыі канфідэнцыйных дакументаў злачынствам і актам, годным шкадавання, але запэўніў, што гэта не можа спыніцьраспачатых ім рэформ у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.