2016-03-08 13:27:00

Чарговыя футбольныя клубы падтрымалі ініцыятыву Пантыфіка


Чарговыя футбольныя клубы падтрымалі праект супрацоўніцтва школ, ініцыятарам якога выступіў папа Францішак. Футбалісты “River Plate” і “Boca Juniors”, аргентынскіх клубаў першай лігі, перад нядзельным матчам у Буэнас-Айрэс пасадзілі аліўкавае дрэва, якое з’яўляецца сімвалам праекту.

Ініцыятыва нарадзілася ў Аргентыне, дзе ў цяперашні час распаўсюджваецца пад назвай “Scholas occurrentes”. Францішак, яшчэ перад сваім выбарам на Пасад св. Пятра, развіваў у архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс праект супрацоўніцтва паміж школамі на ўзроўні спартыўных і дабрачынных ініцыятыў. У цяперашні час ідэя заснавана на супрацоўніцтве школ з усяго свету ў рэалізацыі сумесных праектаў для розных мэтаў. Навучальныя ўстановы павінны ўзаемаўзбагачацца, садзейнічаць міру і матэрыяльна падтрымліваць адукацыю дзяцей з сем’яў з нізкім узроўнем даходу.

Першыя замежныя школы былі ўключаны ў праект “Scholas occurrentes” 13 жніўня 2013 г. падчас канферэнцыі ў Папскай акадэміі навук. Францішак у той час сустрэўся з прадстаўнікамі сусветнага футбола, у тым ліку з добра вядомымі футбалістамі і трэнерамі з Аргентыны і Італіі. Капітаны зборных абедзвюх краін, Ліянэль Месі і Джанлуіджы Буфон, пасадзілі ў той день аліўкавае дрэва, якое і стала сімвалам міжнароднай сеткі школ.








All the contents on this site are copyrighted ©.