2016-03-06 12:18:00

Пантыфік выказаў блізкасць сёстрам Маці Тэрэзы


Пантыфік выказаў сваю блізкасць Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты, у сувязі з “вялікай стратай”, якую яны панеслі два дні таму ў выніку забойства чатырох сясцёр у еменскім Адэн. Там сёстры дапамагалі пажылым людзям і “аддалі сваю кроў дзеля Касцёла”; яны сталі ахвярамі “глабальнай абыякавасці” свету да пакут людзей, сказаў Францішак 6 сакавіка 2016 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Ён запэўніў у сваёй малітве за сясцёр і іншых людзей, якія загінулі ў выніку нападу, а таксама за членаў іх сям’яў. 

Тэрарыстычны напад на дом для пажылых людзей у Адэн адбыўся 4 сакавіка 2016 г. Разам з сёстрамі загінулі дванаццаць чалавек. Забойцы выкралі пажылога святара, які пражываў там.








All the contents on this site are copyrighted ©.