2016-03-05 13:05:00

Пантыфік спачувае сем’ям загінулых мексіканскіх будаўнікоў


Cвяты Айцец Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі гібеллю людзей у выніку разбурэння даху падчас будаўніцтва новага катэдральнага касцёла ў мексіканскім Сан-Хуан-Баўтыста-Тукстэпек. У выніку трагедыі, якая  адбылася 4 сакавіка 2016 г., загінулі чатыры асобы і каля 20 атрымалі раненні. Усе яны былі будаўнікамі, якія прымалі ўдзел ва ўзвядзенні храма.

У тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Пантыфік выказаў спачуванне сем’ям ахвяр здарэння і запэўніў іх у сваёй духоўнай блізкасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.