2016-03-04 16:40:00

Францішак узначаліць пакутнае набажэнства ў Ватыкане


4 сакавіка 2016 г. папа Францішак узначаліць пакутнае набажэнства ў базыліцы св. Пятра, перад якім паспавядаецца і ўдзеліць саркамэнт споведзі некаторым вернікам. Такім чынам Святы Айцец далучыцца да ініцыятывы “24 гадзіны для Пана”, якая пройдзе ў дыяцэзіях усяго свету. 

У яе рамкам некаторыя касцёлы будуць адкрыты на працягу сутак, каб да сакрамэнту споведзі магла прыступіць як мага большая колькасць людзей. У Рыме для гэтай мэты дзверы не будуць закрывацца на ноч у трох святынях. Там будуць знаходзіцца спаведнікі, а звонку людзей будуць запрашаць да пакаяння валанцёры. Падобная акцыя пройдзе ў Касцёле ў трэці раз.








All the contents on this site are copyrighted ©.