2016-02-27 10:54:00

Святы Айцец наведаў цэнтр лячэння наркаманаў


Францішак наведаў 26 лютага 2016 г. вечарам супольнасць св. Карла каля Рыма, якая з’яўляецца часткай “Італьянскага цэнтра салідарнасці” (CEIS). Задачы гэтай установы – прадухіленне і процідзеянне сацыяльнай ізаляцыі людзей, перш за ўсё, тых, якія трапілі ў пастку наркаманіі. Гэта быў неаб’яўлены візіт, які адбыўся ў рамках “пятніц міласэрнасці”. Іх Пантыфік практыкуе ў Святы Год Міласэрнасці, што працягваецца ў Касцёле.

Папа не спяшаючыся размаўляў з кожным з маладых людзей, якія праходзяць лячэнне ў Цэнтры. Сваім візітам ён жадаў падкрэсліць, што ніколі не можна страціць надзеі на Божую міласэрнасць, якая суправаджае чалавека нават у цёмны час яго жыцця і дазваляе яму аднавіць годнасць, сказаў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, які суправаджаў Францішка.

Візіт у цэнтр для наркаманаў цесна звязана з нядаўняй пілігрымкай Папы ў Мексіку, падчас якой ён рашуча асудзіў гандаль наркотыкамі і ўсе заганы, звязаныя з гэтым злачынствам.

Тэрапеўтычны цэнтр св. Карла ў Кастэль Гандольфа, быў створаны ў 1980 г. у рамках “Праекту чалавек” і знаходзіцца ў доме, ахвяраваным супольнасці Янам Паўлам II. Ён асабіста наведаў гэта месца ў 1983 г. У цяперашні час тут праходзіць лячэнне 55 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.