2016-02-27 14:41:00

Новы Прэзідэнт Аргентыны з візітам у Ватыкане


Папа прыняў 27 лютага 2016 г. у Ватыкане Маўрысіа Макры, Прэзідэнта Аргентынскай Рэспублікі. Палітык правёў сустрэчу таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых размоў, якія прадэманстравалі добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Аргентынскай Рэспублікай, былі разгледжаны тэмы, што прадстаўляюць агульны інтарэс. Гаворка ішла пра комплекснае развіццё, павагу да правоў чалавека, барацьбу з беднасцю і незаконным абаротам наркотыкаў, пра справядлівасць і мір, грамадскае прымірэнне. У гэтым кантэксце быў адзначаны станоўчы ўклад мясцовага епіскапату і каталіцкіх устаноў. Таксама была зроблена спасылка на розныя пытанні, якія маюць шырокае значэнне і цікавасць для рэгіянальнага і глабальнага кантэксту, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.