2016-02-25 13:00:00

Францішак: бачыць у бедных Езуса Хрыста


Сапраўдная вера праўляецца ў заўважанні бедных побач з намі. У іх прысутнічае Езус Хрыстус, які стучыць у дзверы нашага сэрца, сказаў папа Францішак 25 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

У сваёй гаміліі Святы Айцец пахіліўся над евангельскай прыпавесцю пра багатага чалавека, які “апранаўся ў парфіру і тонкае палатно і кожны дзень цудоўна банкетаваў”, але не заўважаў, што каля ягонай брамы ляжаў жабрак, па імені Лазар, пакрыты язвамі. Пантыфік заклікаў вернікаў адказаць для сябе на пытанне: ці з’яўляюцца хрысціянамі словаў або ўчынкаў? Гэты багаты чалавек, ведаў запаведзі, дакладна кожную суботу хадзіў у сінагогу і раз на год у ерузамемскую святыню. Меў пэўную “рэлігійнасць”, сказаў Папа.

Але ў той жа час, гэта быў чалавек закрыты ў сваім маленькім свеце – свеце банкетаў, вопраткі, ганарыстасці, сяброў – быў чалавекам закрытым, у сваім славалюбстве, як пузыры. Ён не меў здольнасці глядзець далей за свой свет і нават не разумеў, што адбывацца за яго межамі. “Не думаў, напрыклад, пра патрэбы мноства людзей ці неабходнасць дапамагаць хворым”, - лічыць Папа.

Гэты багаты чалавек, паводле слоў Францішка, быў рэлігійным толькі знешне, але “не быў знаёмы з ніводнай перыферыяй”, нават той, якая знаходзілася каля ягонай брамы. Жыў у падмане, таму што спадзяваўся толькі на сябе, на рэчы, а не на Бога. Ён не пакінуў пасля сябе ніякай спадчыны. Ён натат згубіў сваё імя, таму што на старонках Евангелля, узгадваецца проста як “багаты чалавек”.

Францішак задаў пытанне: ці Бог, у сваёй міласэрнасці, не стучаўся ў яго сэрца? І адказаў: так, Ён нават знаходзіўся каля яго брамы ў асобе жабрака. “У гэтым Лазарам, з праблемамі, беднасцю, хваробамі, быў менавіта Пан, які стучаў у дзверы, каб гэты чалавек адчыніў сэрца і міласэрнасць магла ў яго ўвайсці”, - сказаў Пантыфік.

Напрыканцы сваёй гаміліі Францішак заклікаў вернаў прасіць у Бога аб ласцы, заўважаць “Лазараў”, якія знаходзяцца каля нашых дзвярэй, якія стучаць у нашы сэрцы і выходзіць да ніх з шчодрасцю і міласэрнасцю, каб і міласэрнасць Бога магла ўвайсці ў нашы сэрцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.