2016-02-25 16:02:00

Папа да дзяцей: Бога я знаходжу паўсюль


25 лютага 2016 г. на паліцах італьянскіх кнігарняў з’явілася кніга “Любоў перад светам”, у якой папа Францішак адказвае на дзіцячыя пытанні, якія былі яму скіраваны на працягу некалькіх мінулых месяцаў.

Назва кнігі натхёная пытаннем, якое задаў Пантыфіку канадскі хлопчык: “Што рабіў Бог, перад тым, як стварыць свет?”. Папа адказаў, што перад стварэннем свету Бог любіў. “Бог любіць заўсёды. Бог – гэта любоў”, сказаў Святы Айцец. 

На пытанне пра тое, якія цуды жадаў бы здзесняць Папа, ён адказаў, хто хацеў бы мець здольнасць “вяртаць здароўе дзецям”. Францішак прызнаўся, што яшчэ не здолеў зразумець, чаму дзеці пакутуюць. Гэта таямніца, на якую ён не можа даць тлумачэння. “Маім адказам на пакуты дзяцей з’яўляецца маўчанне або слова, каторае нараджаецца з маіх слёзаў”, - сказаў Пантыфік.

Маленькі вернік з Перу спытаў у Святога Айца, чаму цуды не здараюцца ў наш час. Пантыфік, аднак, з ім не пагадзіўся. “Хто табе сказаў гэта. Гэта не праўда! Цуды дзейсняюцца і сёння”, - сказаў Францішак і прывёў у прыклад людзей, якія церпяць пакуты, але не губляюць веры. Папа адзначыў, што з’яўляецца сведкам мноства маленькіх штодзённых цудаў, у сваім жыцці.

Адказваючы на пытанне пра бясконцую вайну ў Сірыі, Папа адзначыў, што пакутам накававана закончыцца. Яны не будуць працягвацца заўсёды і людзі не з’яўляюцца іх нявольнікамі. Езус перамог зло на крыжы, нагадаў Святы Айцец.

Дзіця з Кітаю, спытала ў Францішка, ці патрапіць яго дзядуля, які не быў католікам, на Неба. Святы Айцец адказаў, што “Езус нас любіць вельмі моцна і хоча, каб усе мы патрапілі на Неба. Воля Божая – каб мы ўсе былі збаўлены”, сказаў ён.

Распавядаючы пра сваё асабістае жыццё, у прыватнасці пра малітву, Пантыфік прызнаўся, што здольны размаўляць з Богам у любых умовах. “Я магу маліцца падчас прагулкі і нават калі іду да стаматолага. Бога я знаходжу паўсюль”, сказаў ён.

Папа распавёў, што ў дзяцінстве любіў гуляць у мяч, прыслугоўваць каля алтара і танцаваць танга. Ён параіў дзецям таксама шмат танцаваць, каб не быць занадта сур’ёзнымі, калі вырастуць. “Мне падабаецца заўсёды усміхацца – усміхацца Богу, у першую чаргу”, “я б хацеў падзякаваць Богу за Яго цярплівасць”, “за дабро, якое для мяне робіць”, а таксама “мне падабаецца дапамагаць людзям, якія пакутуюць”, сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.