2016-02-25 10:51:00

Ватыкан: канферэнцыя да юбілею “Deus caritas est”


25 лютага 2016 г. у Ватыкане пачалася двухдзённая навуковая канферэнцыя прысвечаная дзесяцігоддзю выдання энцыклікі папы Бэнэдыкта XVI “Deus caritas est” (Бог ёсць любоў). Арганізатарам форума выступіла Папская рада “Cor Unum” – структура Апостальскай Сталіцы, адказная за каардынаванне дабрачыннай дзейнасці Каталіцкага Касцёла.

Канферэнцыя была ўключана ў праграму святкавання Года Міласэрнасці і мае на мэце аналіз і паглыбленне тэалагічных і душпастырскіх перспектыў экнцыклікі для сённяшняга свету, у прыватнасці ў адносінах да працы тых, хто займаецца дабрачыннай дзейнасцю ў Касцёле. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі мясцовых епіскапатаў і міжнародных каталіцкіх харытатыўных арганізацый.

Да ўдзельнікаў канферэнцыі звернуцца сакратар Папскай рады “Cor Unum” Джампьетра Даль Тоза, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігі, а таксама рэлігійных і свецкіх дабрачынных арганізацый з розных кантынентаў. 

26 лютага ўдзельнікаў форума прыме на аўдыенцыі папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.