2016-02-22 12:36:00

Патрыярх Кірыл: уз’яднанне Цэркваў было б Божым цудам


Уз’яднанне Рускай Праваслаўнай Царквы з Рыма-Каталіцкім Касцёлам было б Божым цудам, калі б мы калі-небудзь да яго дажылі, заявіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, у размове з журналістамі пасля свайго падарожжа па краінах Лацінскай Амерыкі і ў Антарктыку. Прадстаяцель падкрэсліў, што “Царкве немагчыма зблізіцца, нават не тое, што аб’яднацца, дамоўленасцю паміж дзвюма лідэрамі”. “Пайду далей: Цэрквы нельга аб’яднаць нават дамоўленасцю ўсёй іерархіі”, сказаў ён, маючы на ўвазе іерархію, як праваслаўную, так і каталіцкую.

Патрыярх Маскоўскі нагадаў, што падчас яго сустрэчы з папам Францішкам не абмяркоўваліся тэалагічныя пытанні, рознагалоссі па якіх захоўваюцца. “Мы сумленна кажам аб падзеле. Мы застаемся на тых пазіцыях, на якіх былі нашы айцы”, - прыводзіць словы Патрыярха агенцтва “РИА Новости”.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы таксама распавёў, што аб падрыхтоўцы яго сустрэчы з папам Францішка ведала вельмі вузкае кола людзей. “Мяне ніхто не адгаворваў ад сустрэчы, таму што не ведаў. Аб гэтай сустрэчы ведалі пяць чалавек”, сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.