2016-02-20 09:49:00

Святы Айцец: Папа мае патрэбу ў меркаванні жанчын


Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў папа Францішак размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Італію, 19 лютага 2016 г. і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай. “Мужчына, які няздольны мець добрыя адносіны з жанчынай, з'яўляецца чалавекам, якому чагосьці не хапае”, - сказаў Пантыфік.

“Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх. Любоўныя адносіны з жанчынай, якая не з'яўляецца тваёй жонкай – вось гэта грэх. Папа – мужчына. Ён мае патрэбу ў меркаванні жанчын. А таксама Папа мае сэрца, здольнае мець здаровае, святое сяброўства з жанчынай”, - дадаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.