2016-02-19 12:28:00

Папа пра беспрэцэдэнтныя крокі Касцёла для абароны дзяцей


Святы Айцец звярнуў увагу, як шмат у Касцёле ў апошнія гады было зроблена для барацьбы з сексуальнымі злоўжываннямі адносна непаўналетніх. 18 лютага 2016 г. падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, на шляху з Мексікі ў Рым, Пантыфік нагадаў пра нядаўна створаную Папскую камісію па абароне непаўналетніх і рэарганізацыю ў Кангрэгацыі Веравучэння, якая займаецца гэтымі пытаннямі. Францішак звярнуў таксама ўвагу на заслугі Бэнэдыкта XVI, які, будучы прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, прадпрымаў рашучыя крокі, каб ачысціць Касцёл і дакладна высветліць такога роду злачынствы.

Папа прызнаўся, што ініцыяваў наступныя крокі для больш эфектыўнай працы па гэтай тэме. Пасля размоў з кардыналам Дзяржсакратаром і Радай кардыналаў, ён вырашыў прызначыць трэцяга намесніка сакратара Кангрэгацыі Веравучэння, які будзе займацца выключна пытаннямі злоўжыванняў аднона непаўналетніх.

“Гэта нешта страшнае, калі святар, пасвечаны, каб прыводзіць дзіця да Бога, “пажырае” яго ў д’ябальскай ахвяры, нішчыць”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.