2016-02-18 12:16:00

Святы Айцец: рэінтэграцыя пачынаецца не ў сценах турмы


Няма месца, якога Божая міласэрнасць не магла б дасягнуць, няма такой прасторы або асобы, сказаў Пантыфік 17 лютага 2016 г. падчас візіту ў турму “Сересо №3” у Сьюдад-Хуарэс у Мексіцы. “Вы спазналі сілу болю і граху, не забывайцеся, што можаце скарыстацца сілай ўваскрасення, сілай Божай міласэрнасці, якая ўсё абнаўляе”, - адзначыў Францішак падчас сустрэчы са зняволенымі, іх сем’ямі і супрацоўнікамі “Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі”.

У кантэксце міласэрнасці, Папа заўважыў, што турмы з’яўляюцца прыкметай таго, якія мы, як грамадства. “Яны з’яўляюцца прыкметай культуры, якая больш не ставіць на жыццё; прыкметай грамадства, якое адмовілася ад сваіх дзяцей”, - сказаў ён.

Пантыфік адзначыў, што рэінтэграцыя ў грамадства пачынаецца не ў сценах турмы, але на вуліцах горада, са стварэння сістэмы “сацыяльнага здароўя”, адзначыў Францішак і дадаў, што часам ёсць ўражанне, што турмы імкнуцца паставіць людзей у сітуацыі далейшых правапарушэнняў, замест таго, каб спрыяць працэсу рэабілітацыі. “Праблема бяспекі не вырашаецца выключна праз змяшчэнне ў турмах”, але праз вырашэнне праблем структурных і культурных. Бяспека закранае ўсю сацыяльную тканіну, нагадаў Папа.

Міласэрнасць з’яўляецца маральным імператывам для грамадства ў цэлым, падкрэсліў Францішак. Рэінтэграцыя, дадаў ён, гэта прыняцце грамадствам бедных, хворых і зняволеных; яна пачынаецца, калі ўсе дзеці ходзяць у школу, а іх бацькі маюць годную працу, калі ствараецца грамадская прастора адпачынку і забаў, умацоўваюцца інстытуты грамадзянскага ўдзелу ў жыцці, сфера здароўя, існуе доступу да асноўных паслуг. “І гэта толькі некаторыя з мер”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік заахвоціў зняволеных паверыць у сілу Божай міласэрнасці. “Той, хто перанёс найбольшы боль, пра каго можна сказаць, што ён “перажыў пекла”, можа стаць прарокам ў грамадстве”, - лічыць Папа.

Сустрэча завяршылася супольнай малітвай.








All the contents on this site are copyrighted ©.