2016-02-16 16:13:00

Ватыканскі іерарх звярнуўся да расійскіх католікаў


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох заклікаў расійскіх католікаў працягваць маліцца за хрысціянскае адзінства і пасля сустрэчы папы Францішка з Патрыярхам Кірылам, паведаміла інфармацыйная служба архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

“Я заклікаю вас не пакідаць малітву аб адзінстве, а наадварот – узмацніць яе, таму што толькі так мы зможам выканаць волю Пана”, - заявіў кардынал у прывітальным слове да расійскіх католікаў, апублікаваным на афіцыйным сайце архідыяцэзіі.

Высока ацэньваючы вынікі сустрэчы Папы і Патрыярха, кіраўнік Папскай рады адзначыў: “Гэта сустрэча – важны крок, але разам з тым, гэта яшчэ не канчатковая мэта, і таму нас чакае вялікая праца”. Ён адзначыў, што для экуменічнага дыялогу, перш за ўсё, патрэбны дзве цноты – “запал і цярпенне”. “Мы павінны быць уважлівымі адно да аднаго, усведамляючы, што самі па сабе мы, людзі, не здольныя стварыць адзінства”, - заявіў ватыканскі іерарх.

Ён выказаў удзячнасць расійскім католікам за малітвы аб поспеху сустрэчы Прадстаяцеляў. “Я вельмі ўдзячны ўсім, хто маліўся аб гэтай сустрэчы. Але ў канчатковым выніку мы павінны маліцца аб адзінстве Касцёла – і ў гэтым сэнсе дадзеная сустрэча яшчэ не канчатковая кропка, але заклік працягваць ісці па гэтым шляху, зрабіць усё – і перш за ўсё маліцца – за тое, каб адзінства было нам дадзена, таму што такая воля Пана”, - адзначыў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.