2016-02-15 10:47:00

Папа наведаў педыятрычную клініку ў Мехіка


14 лютага 2016 г. папа Францішак наведаў педыятрычную клініку імя Фэдэрыка Гомеса ў Мехіка, дзе праходзяць лячэнне дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі. Святога Айца сустрэла гучанне звона, а юная пацыентка анкалагічнага аддзялення шпіталя выканала для яго “Ave Maria”. 

Францішак падзякаваў усім за цёплы прыём, а персаналу клінікі за клопат аб малых пацыентах. “Гэта так важна, адчуваць сябе атуленым клопатам і падтрымкай, адчуваць сябе любімым”, - сказаў Папа. Важна лячыць не толькі з дапамогай лекаў, але і цёплых пачуцяў, падкрэсліў ён. Францішак памаліўся аб благаслаўленні для ўсіх, хто працуе ў бальніцы і спрыяе таму, каб усмешак дзяцей станавілася больш з кожным днём. 

Маленькіх пацыентаў ён заклікаў заўсёды давяраць Маці Божай Гвадэлупскай і нагадаў, што дзядзька св. Хуана Дыега – сведкі аб’яўленняў Божай Маці – быў аздароўлены менавіта праз Яе заступніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.