2016-02-15 14:03:00

Кс. Ламбардзі: Францішак мае невялікія цяжкасці з хадзьбой


Папа задаволены цёплым прыёмам у Мексіцы. На працягу толькі аднаго дня яго сустрэлі больш за адзін мільён чалавек, якія віталі яго на доўгіх маршрутах перамяшчэння паміж месцамі, прадугледжанымі праграмай, сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, падчас брыфінгу з журналістамі. 

Ён запэўніў, што Папа адчувае сябе вельмі добра, толькі мае некаторыя цяжкасці з хадзьбой, асабліва пры ўзыходжанні па лесвіцы. “Але гэта адзіная праблема, якая ёсць, і яна не ўплывае нейкім чынам на яго дзейнасць. Францішак мае дастаткова сіл, каб рабіць тое, што жадае”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

15 лютага 2016 г. – чацвёрты дзень пілігрымкі Святога Айца ў Мексіку. Ён узначаліць Эўхарыстыю для прадстаўнікоў індзейскіх народнасцяў у горадзе Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас і правядзе сустрэчу з сем’ямі ў Тустла-Гут’ерэс.








All the contents on this site are copyrighted ©.