2016-02-12 20:15:00

Папа прыбыў на сустрэчу з Патрырхам Маскоўскім


Самалёт з Пантыфікам на борце, пасля дванаццацігадзіннага пералёту, 12 лютага 2016 г. роўна ў 14.00 па мясцовым часе, як і было запланавана, прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Хасэ Марці, месцы сустрэчы папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Праваслаўная дэлегацыя прыляцела ў сталіцу Кубы раней.

Ля трапу самалёта Францішка сустракаў Прэзідэнт Кубы Раўль Кастра. Сустрэча насіла неафіцыйны характар. Пантыфіка прывітаў таксама арцыбіскуп Гаваны, кардынал Хайме Артэга. Падчас прывітання прысутнічаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. 

Пасля некалькіх слоў прывітання, Кастра правёў Святога Айца ў памяшканне аэрапорту, падрыхтаванае для сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім.








All the contents on this site are copyrighted ©.