2016-02-12 11:00:00

Ватыканскае радыё адзначае 85-годдзе дзейнасці


12 лютага 2016 г. Ватыканскае радыё адзначае 85-годдзе сваёй дзейнасці. “Слухайце Нябесы, што хачу сказаць; слухай зямля словы з маіх вуснаў. Слухайце і пачуйце о далёкія народы!”, - такімі былі першыя словы прамоўленыя на хвалях радыёстанцыі папам Піем ХІ. Пантыфік звярнуўся з імі да вернікаў, раскінутых па ўсім свеце, 12 лютага 1931 г. у 16.49 па рымскім часе, падчас цырымоніі інаўгурацыі Ватыканскага радыё, спраектаванага самім Гульельма Марконі.

Сёння Папская радыёстанцыя з’яўляецца мультымедыйным сродкам масавай камунікацыі, які вяшчае на 39 мовах на пяці кантынентах, актыўна прысутнічае ў інтэрнэце праз уласны сайт і сацыяльныя сеткі, будучы “голасам Папы і Касцёла ў дыялогу са светам”, як сцвярджае яе дэвіз. 








All the contents on this site are copyrighted ©.