2016-02-04 12:28:00

Рабін: візіт Папы ў “Аўшвіц” – сур’ёзны і адпаведны знак


Візіт папы Францішка ў былым нацысцкім лагеры смерці “Аўшвіц-Біркенаў” з’яўляецца, на думку галоўнага рабіна Рыма Рыкарда Дзі Сэньі, важным сігналам. “Гэта ўжо само па сабе з’яўляецца сур’ёзным, важным і адпаведным знакам”, - сказаў ён у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву аўстрыйскага епіскапату. Шмат будзе залежаць таксама ад слоў і жэстаў Папы ў гэтым месцы.

Дакладная праграма ліпеньскага візіту Пантыфіка ў Польшчу пакуль не вядомая, але некалькі дзён таму кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што наведанне Святым Айцом мемарыяльнага комплексу падчас візіту на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве адбудзецца “з вялікай доляй верагоднасці”. Францішак стане ў такім выпадку трэцім, пасля Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI, Пантыфікам, які прыедзе ў “Аўшвіц-Біркенаў”.

Візіту Папы чакае і дырэктар Мемарыялу Пётр Цывінскі. Ён паведаміў, што таксама 300 тыс. маладых удзельнікаў Сусветных дзён выказала жаданне наведаць “Аўшвіц-Біркенаў”. Для іх паўстане адмысловы экскурсійны маршрут.
 
“Аўшвіц-Біркенаў”, які размяшчаўся на поўдні Польшчы, каля горада Асвенцым, быў самым буйным комплексам нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў у 1940-1945 гадах. Каля 1 300 000 чалавек, 40% з якіх былі палякамі, падвяргаліся катаванням у гэтым месцы, каля 1 100 000 былі забітыя. На тэрыторыі лагера ў 1947 г. быў створаны мемарыял, уключаны зараз у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.








All the contents on this site are copyrighted ©.