2016-02-03 12:29:00

Святому Айцу прадставілі гістарычнае даследаванне


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папу Францішку была прадстаўлена кніга італьянскага гісторыка Рынальда Мармара, прысвечаная удзелу Папскай марской флатыліі ў бітве пры Дарданэлах у 1657 г., якая стала адным з ключавых момантаў супрацьстаяння паміж Венецыянскай рэспублікай і Асманскай імперыяй. 

Выданне ўяўляе сабой транслітарацыю на італьянскую і турэцкую мову манускрыпта , які захоўваецца ў Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы і ўтрымлівае дакладнае апісанне Папскай марской флатыліі, якая прымала ўдзел у аперацыі. Яно з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай адносна тагачасных падзей і сведчыць аб важнасці адкрытасці архіваў для гістарычных даследванняў, дзеля пошуку праўды і будавання мастоў супрацоўніцтва і ўзаемнага разумення, гаворыцца ў спецыяльным прэс-рэлізе.

“Балючыя факты мінулага не павінны забывацца. Яны патрабуюць уважлівага аналізу і разважання, каб весці да зажыўлення ран і ачышчэння памяці, што вельмі неабходна для прымірэння і прабачэння паміж індывідуўмамі і народамі”,- гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.