2016-02-01 11:47:00

Міжнародны эўхарыстычны кангрэс пройдзе ў Будапешце


Папа Францішак абвясціў дату і месца правядзення наступнага Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу – ён адбудзецца ў 2020 годзе ў сталіцы Венгрыі, Будапешце. Аб гэтым гаворыцца ў відэазвароце Святога Айца да ўдзельнікаў сёлетнага Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, які 25-31 студзеня 2016 г. прайшоў у філіпінскім Себу.

У сваім пасланні Папа падкрэсліў місійнае вымярэнне Эўхарыстыі, якое выражаецца ў прабыванні Езуса за супольным сталом з вучнямі і абмыцці ім ног. Паводле слоў Францішка, гэта ўказвае на неабходнасць дзялення з бліжнімі дарамі, якія атрымалі і пакорнага служэння. Святы Айцец пажадаў удзельнікам сёлетняга форума несці досвед касцёльнага адзінства і місійнага запалу, які атрымалі падчас кангрэсу, у свае сем’і, парафіі, супольнасці і мясцовыя Касцёле, каб былі зачынам паяднання і міру для ўсяго свету. 








All the contents on this site are copyrighted ©.