2016-01-31 13:54:00

Папа да ўдзельнікаў эўхарыстычнага кангрэсу


У свеце, які патрабуе паслання пяшчотнасці прабачэння і міласэрнасці Айца, кожны хрысціянін павінен быць іх місіянерам, адзначыў папа Францішак у сваім відэапасланні да ўдзельнікаў Міжнарожнага эўхарыстычнага кангрэсу, які 25-31 студзеня 2016 г. прайшоў у філіпінскім Себу. 

Паводле слоў Святога Айца, тэрмінова неабходна быць місіянерамі прабачэння і міласэрнасці Божай ў сучасным кантэксце, пазначаным шматлікімі канфліктамі, несправядлівасцю і гуманітарным крызісам. Неабходна несці добрую навіну аб любові Хрыста свету, які мае вялікую патрэбу ў прымірэнні, справялівасці і спакоі, дадаў ён.

“Мы пакліканы несці бальзам міласэрнай любові Бога ўсёй чалавечай сям’і, перавязваць раны, нясучы надзею туды, дзе часта здаецца, што перамагла роспач”, - падкрэсліў Францішак.

Напрыканцы паслання Папа звярнуў увагу на два жэсты Езуса, здзейсненыя падчас Апошняй вячэры, якія дэманструюць “місійнае вымярэнне Эўхарыстыі”: збіранне вучняў за адзіным сталом і абмыццё ім ног. Падчас кожнай Эўхарыстыі мы павінны натхняцца жаданнем ісці за прыкладам Хрыста, працягваючы руку іншым, у духу павагі і адкрытасці, каб дзяліцца дарам, які атрымалі, а таксама дапамагаць іншым, асабліва бедным і адчужаным, заклікаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.