2016-01-30 12:56:00

Папа: малітва за памерлых – таксама ўчынак міласэрнасці


Падчас надзвычайнай аўдыенцыі з нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці 30 студзеня 2016 г. папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітве за памерлую супрацоўніцу Дома св. Марты. 

Пантыфік нагадаў, што гэта ўстанова не з’яўляецца яго рэзідэнцыяй, але прымае ў сваіх сценах яго супрацоўнікаў, а таксама кардыналаў, біскупаў, святароў і свецкіх вернікаў, якія прыбываюць з візітам у Ватыкан. Тут працуе каля 40 чалавек, якія выконваюць розныя абавязкі. Яны, паводле слоў Святога Айца, складаюць адзіную сям’ю. У гэтым кантэксце ён папрасіў аб малітве за памерлую 29 студзеня 2016 г. супрацоўніцу, муж якой таксама працуе ў Доме св. Марты.

Францішак падкрэсліў, што малітва за памерлых і падтрымка засмучаных таксама адносіцца да спраў міласэрнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.