2016-01-30 12:04:00

Папа выступіў у абарону здароўя працаўнікоў


На неабходнасць абароны чалавечага жыцця і здароўя працаўнікоў звярнуў увагу Святы Айцец Францішак 30 студзеня 2016 г., вітаючы членаў італьянскай асацыяцыі інвалідаў – ахвяраў выпадкаў на вытворчасці.

“Ваша прысутнасць дае мне магчымасць зноў падкрэсліць важнасць аховы здароўя працаўнікоў і абароны чалавечага жыцця. Яно з’яўляецца дарам Божым, нават калі слабое і ўразлівае”, - сказаў Пантыфік на заканчэнне першай надзвычайнай аўдыенцыі з нагоды Юбілейнага Году Міласэрнасці ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.