2016-01-27 16:39:00

Папа можа сустрэцца ў Мексіцы з бацькамі зніклых студэнтаў


Падчас свайго візіту у Мексіку 12-18 лютага 2016 г. папа Францішак, магчыма, сустрэнецца з бацькамі 43 студэнтаў, якія былі выкрадзены ў горадзе Ігуала, напрыканцы верасня 2014 г. Кіраўнік мясцовага епіскапату, арцыбіскуп Гвадалахары, кардынал Франсіска Рабле Артэга паінфармаваў аб гэтым вернікаў сваёй дыяцэзіі. Сустрэча можа адбыцца падчас апошняга этапу падарожжа Пантыфіка.

26 верасня 2014 г. у Мексіцы зніклі 43 навучэнцы педадагічнага каледжа. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, яны накіроўваліся ў горад Ігуала для ўдзелу ў акцыі пратэсту. Па дарозе яны былі затрыманы супрацоўнікамі гарадской паліцыі. Падрабязнасці іх далейшага лёсу застаюцца невядомымі, але афіцыйнае расследаванне паказала, што студэнты незаконна ўтрымліваліся, а затым былі перададзена членам злачыннага сіндыкату, якія іх, верагодна, забілі, а целы знішчылі.








All the contents on this site are copyrighted ©.